На кафедры англійскай мовы ў рамках клуба навуковых дыскусій (кіраўнік — заг. кафедры, дацэнт С. А. Дубінка) прайшоў круглы стол па бізнес-камунікацыі, які быў арганізаваны з удзелам старэйшага выкладчыка Шміт Т. В. і дацэнта Говарава Н. І.
Самым вялікім бонусам дадзенага мерапрыемства была прысутнасць замежных гасцей, носьбітаў мовы: прафесара Тэры Джоунза (Вялікабрытанія) і Элізабэт Льюіс (выкладчык з ЗША — an English Teaching Assistant within Fulbright English Teaching Assistantship Program), якія змаглі знайсці час і заслухаць даклады студэнтаў. Студэнтам было вельмі прыемна абмеркаваць з імі такія тэмы як асаблівасці вядзення бізнесу ў ЗША, рысы этыкету, уласцівыя англічанам, і паслухаць іх меркаванне на гэты конт. Па заканчэнні прэзентацый дакладаў прафесар Джоунз адзначыў, што, нягледзячы на тое, што ён з'яўляецца самым сапраўдным англічанінам, ён пачуў шмат новага пра цікавыя традыцыі брытанцаў, якія ён проста раней не прыкмячаў.
Мерапрыемства праходзіла ў форме пасяджэння: студэнты 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» прадставілі пленарныя даклады. Дыскусія была разнапланавай з-за варыяцыі выбраных тэм: студэнтамі разглядаліся і міжкультурныя асаблівасці (параўнанне культур і вядзення бізнесу ў ЗША і Іспаніі), і асаблівасці невербальных зносін у розных краінах, і этыкет, і нават стратэгія пашырэння буйных кампаній на прыкладзе Nike — ніводная сфера не засталася незакранутай.
Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні тэм, задавалі актуальныя пытанні на працягу пасяджэння, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад працы, якая была зроблена ў ходзе падрыхтоўкі праектаў калегамі. Усе ўдзельнікі засталіся ў поўным захапленні ад мерапрыемства, паколькі акрамя звыклага навучальнага працэсу, усё праходзіла ў рамках дыскусіі з носьбітамі мовы, якія адразу маглі пацвердзіць або абвергнуць наззваныя студэнтамі факты.
Мерапрыемствы такога тыпу, несумненна, плённа ўплываюць на далейшае ўдасканаленне маўленчых навыкаў студэнтаў, апускаючы іх у моўнае атмасферу.
Студэнты 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка":
Сытнік Дар'я
Тапаркова Дар'я
Муравіцкая Анастасія
Мамчыц Дар'я
Шавлак Ціхан
Волкава Анастасія
Юр'ева Анастасія
Лінкевіч Альбіна
Ен-Ю-Я Платон
Радзюк Крысціна
{gallery}2018/2018_11_22{/gallery}