У сярэдзіне лістапада адбылося чарговае пасяджэнне паэтычнага клуба "THE MUSIC OF POETRY", які функцыянуе на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Таццяны Паўлаўны Міцевай. Паэтычны клуб ставіць сваёй мэтай фарміраванне моўных камунікатыўных кампетэнцый, прадастаўляе розныя формы творчых зносін, спрыяе развіццю навыкаў паглыбленага крытычнага і творчага мыслення. Чарговае пасяджэнне паэтычнага клуба было прысвечана асаблівасцям перакладу вядомых вершаў з англійскай мовы на рускую і з рускай на англійскую. У цёплай сяброўскай атмасферы гучалі пераклады выдатных вершаў П. Неруды, Э. По, Р. Кіплінга, М. Цвятаевай, М. Гумілёва і інш. Шмат увагі на пасяджэнні было нададзена аналізу выслоўяў вядомых пісьменнікаў і паэтаў пра мастацтва перакладу, жыццё і дзейнасць вядомых перакладчыкаў.
Вядучыя мерапрыемства – Уладзіслаў Кудрыцкі і Леў Закроеў, студэнты 3 курса МА – падрыхтавалі ўступнае слова і віктарыну на тэму перакладу і перакладчыцкай дзейнасці. Аднадушна вызначаны пераможцы дадзенай віктарыны, якім былі ўручаны прызы.
Запрашаем студэнтаў творчых, неабыякавых, гатовых падзяліцца вопытам і ведамі на пасяджэнні паэтычнага клуба "THE MUSIC OF POETRY".
{gallery}2018/2018_11_21{/gallery}