20 лістапада 2018 г. адбылася сустрэча канадскага прафесара, кіраўніка Інстытута пытанняў XXI ст., галоўнага рэдактара часопіса «Global Brief» Ірвіна Студзіна са студэнтамі факультэта. Госць прачытаў невялікую лекцыю па пытаннях міжнародных адносін, распавёў пра некаторыя, на яго думку, ключавыя даты ў гісторыі. Таксама студэнты змаглі пазнаёміцца са свежым нумарам часопіса і новай кнігай Ірвіна Студзіна пра Расію. Госць адказаў на пытанні студэнтаў.
{gallery}2018/2018_11_20{/gallery}