Select your language

14 лістапада дэкан факультэта міжнародных адносін В. Г. Шадурскі, загадчык кафедры раманскіх моў В. В. Чаркас, старшы выкладчык кафедры Т. С. Шарупіч і група студэнтаў спецыяльнасцяў «Мытная справа», «Сусветная эканоміка», «Менеджмент» і «Міжнародныя адносіны », якія вывучаюць партугальскую мову, наведалі прыём, арганізаваны Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія з нагоды нацыянальнага свята гэтай краіны — Дня абвяшчэння Рэспублікі. Падчас прывітальнай прамовы пасол Бразіліі Паула Антоніа Пярэйра Пінта адзначыў высокі ўзровень выкладання партугальскай мовы на факультэце міжнародных адносін БДУ і актыўнасць студэнтаў факультэта ва ўдзеле ў сумесных праектах.