Select your language

16 лістапада 2018 года на факультэце міжнародных адносін адбылося ўрачыстае адкрыццё кабінета Бразіліі. З боку БДУ ў мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дэкана ФМА А. У. Селіванаў, загадчык кафедры раманскіх моў В. В.Чаркас, выкладчык партугальскай мовы Т. С. Шарупіч і студэнты факультэта, якія вывучаюць партугальскую мову. З бразільскага боку ўдзельнічаў Пасол Бразіліі Паула Антоніа Пярэйра Пінта і супрацоўнікі бразільскага Пасольства.

Была ўрачыста перарэзана стужачка, прымацавана мемарыяльная шыльда каля дзвярэй аўдыторыі 808, якая абсталявана пры ўдзеле Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія.

У сваёй прамове Пасол Бразіліі спадар Паула Антоніа Пярэйра Пінта адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж факультэтам міжнародных адносін БДУ і Пасольствам Бразіліі і выказаў надзею на тое, што адносіны паміж Бразіліяй і Беларуссю, тавараабарот паміж якімі перавышае 1 мільярд даляраў у год, будуць працягваць развівацца, ствараючы тым самым працоўныя месцы для выпускнікоў ФМА.

У адказ намеснік дэкана ФМА А. В. Селіванаў падзякаваў паслу Бразіліі і іншым бразільскім дыпламатам за актыўную падтрымку выкладання партугальскай мовы на ФМА.

 

{gallery}2018/2018_11_16{/gallery}