Да ўвагі студэнтаў старэйшых курсаў і выпускнікоў!
Вышэйшая школа эканомікі (г. Масква, Расія) запрашае на конкурснай аснове прыняць удзел у зімовых школах 2019 года: Школа па сусветнай эканоміцы і сусветнай палітыцы, Школа права, Школа па маркетынгу, Школа па турызме і гасціннасці і інш.
Удзел у Зімовых школах бясплатны. НДУ ВШЭ аплачвае выдаткі на адукацыйную і культурную праграму, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Выдаткі, звязаныя з аплатай праезду да Масквы і назад, іншагароднія ўдзельнікі аплочваюць самастойна.
Рэгістрацыя адкрыта да 16 снежня 2018 г.
Дадатковая інфармацыя ТУТ