Select your language

15 лістапада на факультэце міжнародных адносін адбыўся Адзіны дзень інфармавання, у якім прынялі ўдзел члены адміністрацыі факультэта, прафесарска-выкладчыцкі склад, прадстаўнікі студэнцкага самакіравання, а таксама кіраўнік Студэнцкай Асамблеі БДУ Яўген Харук.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з развіццём аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, уборкай ураджаю.

Дэкан факультэта В. Г. Шадурскі асвятліў асаблівасці нацыянальнага сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. У ходзе адкрытай дыскусіі ўдзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі аб магчымых спосабах мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і мэтазгоднасці ўкладання інвестыцый у развіццё гэтай галіны. Заслухоўваліся думкі аб магчымай рэканструкцыі і тэхнічным перааснашчэнні аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння, абмяркоўвалася неабходнасць будаўніцтва новай інфраструктуры для галіны. Былі прапанаваны меры па магчымым аздараўленні праблемных прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.

Таксама была закранутая тэма рэфармавання сістэмы студэнцкага самакіравання, развіцця курсу, арыентаванага на міжнароднае супрацоўніцтва, стварэнне новых структурных падраздзяленняў. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці арганізацый студэнцкага кіравання ў рамках універсітэта на дадзены момант з'яўляюцца кансалідацыя і супрацоўніцтва.

Ванэса Ісламі, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"

{gallery}2018/2018_11_15_02{/gallery}