15 лістапада ў рамках курса "Практыка міжнароднага бізнесу" 4 курс спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» сустрэўся з кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам МДЛУ Ірынай Уладзіміраўнай Бацэнка – заснавальнікам клуба англійскай мовы Малберы клаб (ТАА «Малберы клаб») і галоўным рэдактарам часопіса Mulberry Club English ( ТАА «Малберы клаб бізнэс»).
Студэнтам расказалі пра важнасць развіцця "soft skills" ў 21 стагоддзі – стагоддзі інфармацыйнага, вельмі хуткага і бесперапыннага развіцця. Паняцце "soft skills" уключае ў сябе ўвесь комплекс неспецыялізаваных, важных для кар'еры надпрафесійных навыкаў, якія адказваюць за паспяховы ўдзел у працоўным працэсе, высокую прадуктыўнасць і з'яўляюцца скразнымі, гэта значыць не звязанымі з канкрэтнай прадметнай вобласцю.
У выступе Ірына Уладзіміраўна выкарыстала наглядныя і цікавыя прыклады вядзення бізнесу з асабістага досведу. На падставе гэтага студэнты вынеслі вельмі важную для сваёй кар'еры думку: каб атрымаць поспех у прафесійнай будучыні, недастаткова быць добрым спецыялістам – важна таксама ўмець пісьменна выкладаць свае веды і ўменні, быць цікавым і ўважлівым суразмоўцам і пастаянна развіваць свае камунікатыўныя і асобасныя навыкі.
Ад імя студэнтаў, выкладчыкаў кафедры і дэканату выказваем вялікую ўдзячнасць Ірыне Уладзіміраўне Бацэнка за прадстаўленую магчымасць бліжэй пазнаёміцца з сучаснымі рэаліямі бізнес-кіравання ў Беларусі, практычнымі рэкамендацыямі прадстаўлення сябе на рынку працы!
{gallery}2018/2018_11_15{/gallery}