9 лістапада 2018 года адбыўся візіт Пасла Італіі ў Рэспубліцы Беларусь Е. П. Марыо Джорджа Стэфана Бальдзі на ФМА. У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны», «Сусветная эканоміка», «Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму), «Мытная справа», загадчык кафедры раманскіх моў і выкладчыкі італьянскай мовы. У якасці ганаровых гасцей прысутнічалі Аташэ па культуры Пасольства Італіі спадарыня Крысціна Ск'явон, стажор Пасольства Італіі, студэнт Рымска-Каталіцкага Універсітэта Леанарда Віторыо.
У ходзе сустрэчы Е. П. Марыо Джорджа Стэфана Бальдзі падзяліўся ўражаннямі ад прадстаўленых студэнтамі праектаў на тэму: «Італьянская мова ў маёй будучай прафесіі», а таксама, адказваючы на пытанні студэнтаў, распавёў аб асабістым вопыце працы ў сферы міжнародных адносін.
Візіт Пасла Італіі Е. П. Марыо Джорджа Стэфана Бальдзі дазволіў абмеркаваць далейшыя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і культуры, развіцця акадэмічнай мабільнасці і магчымасці стажыровак для выкладчыкаў і студэнтаў.
Фота прадстаўлены студэнтам ФМА Аляксеем Далідовічам
{gallery}2018/2018_11_09_02{/gallery}