На кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў у рамках дыпламатычных чытанняў адбыўся круглы стол па бізнэс-культурам, арганізаваны выкладчыкамі секцыі англійскай мовы як першай замежнай мовы спецыяльнасці «Мытная справа» (1-2 курсы) старшым выкладчыкам Г. П. Назаравай, дацэнтам В. Ю . Шыманскай, выкладчыкам Л. С. Ахраменка.
Мерапрыемства праходзіла ў форме пасяджэння: студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» прадставілі пленарныя даклады, якія тычацца такіх важных напрамкаў, як «Бізнес-культуры з высокім і нізкім кантэкстам», «Канцэпт часу ў розных культурах», «Гумар ў бізнэсе», «Арганізацыйная структура кампаній», «Дзелавыя сустрэчы».
Пасля пленарных дакладаў абмеркаванне тэм прайшло ў форме круглага стала. Студэнты падрыхтавалі рэфераты, якія адлюстроўваюць сучасныя дадзеныя пра асаблівасці вядзення бізнэсу ў краінах ЕАЭС, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Канадзе, Паўднёвай Карэі, Новай Зеландыі, Японіі і інш. У ходзе пасяджэння кожны студэнт прадстаўляў сваю краіну і яе асаблівасці. Абмяркоўвалася, як у розных краінах ставяцца да спазнення, зрокавага кантакту, гумару і сувеніраў.
Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні тэм, дзяліліся ўражаннямі ад працы над праектам. Падчас абмеркавання выкарыстоўваліся раздаткавыя матэрыялы і электронныя прэзентацыі. Усе ўдзельнікі атрымалі масу эмоцый, пры гэтым кожны здолеў адкрыць для сябе нешта новае.
Падобныя мерапрыемствы не толькі павышаюць дасведчанасць студэнтаў у пытаннях міжкультурнай камунікацыі і спецыфікі дзелавых зносін у розных краінах, але і спрыяюць удасканаленню іх прафесійна-моўных кампетэнцый, неабходных для паспяховага ўдзелу ў англамоўных канферэнцыях міжнароднага ўзроўню.
Ангеліна Белакапыцкая, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа"

