5 лістапада 2018 г. у Дзяржаўным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя «Прафесія мытнік: гісторыя і сучаснасць». Інстытут на сваёй пляцоўцы сабраў студэнтаў-мытнікаў чатырох беларускіх універсітэтаў: БДУ, БНТУ, БелДУТ і ГрДУ імя Янкі Купалы. Мерапрыемства было прымеркавана да 95-годдзя адкрыцця першых у гісторыі Беларусі курсаў па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў мытнай службы (лістапад 1923 г.), у працы якіх прынялі ўдзел і выкладчыкі БДУ.
На пачатку акцыі студэнтаў віталі начальнік інстытута А. В. Міхалькевіч, загадчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ В. А. Астрога, ветэран мытнай службы М. М. Ціхановіч, першы начальнік інстытута І. І. Дубік, начальнік Мінскай рэгіянальнай мытні А. А. Валіеў.
Студэнты ў ходзе акцыі сталі ўдзельнікамі шырокай адукацыйнай праграмы: рэтра-выставы, падрыхтаванай супрацоўнікамі кафедры мытнай справы БДУ і ГІПКПК, сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Музеем гісторыі БДУ. Будучыя мытнікі прайшлі восем тэматычных майстар-класаў, якія прадстаўляюць асноўныя сферы мытнай справы. Займальны квэст для ўдзельнікаў акцыі быў праведзены супрацоўнікамі кіналагічнай кафедры. Напрыканцы мерапрыемства, падчас святочнага канцэрту, лепшыя са студэнтаў былі ўзнагароджаны прызамі, а ўсе — памятнымі сувенірамі.
Больш падрабязна пра мерапрыемства глядзіце: