Да ўвагі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў, практычных работнікаў!
16 лістапада 2018 года на юрыдычным факультэце БДУ адбудзецца адкрытая лекцыя магістранта юрыдычнага факультэта БДУ, уладальніка звання «Студэнт года БДУ – 2017» у намінацыі «Навука» Эльжбеты Скшыдлевска.
Адным з альтэрнатыўных спосабаў вырашэння крымінальна-прававых канфліктаў, распаўсюджаным у сусветнай практыцы, з'яўляецца медыяцыя. Разам з тым дадзеная працэдура ў нацыянальнай сістэме крымінальнага працэсу да гэтага часу адсутнічае, а сучаснае беларускае крымінальна-працэсуальнае заканадаўства і практыка яго прымянення знаходзяцца ў працэсе пошуку аптымальнага вырашэння пытання аб суадносінах традыцыйнай працэсуальнай формы і новага інстытута медыяцыі.
Лекцыя будзе складацца з двух частак.
У рамках тэарэтычнай часткі лекцыі ўдзельнікі даведаюцца аб працэсуальным значэнні медыяцыі, замежным вопыце прымянення дадзенай працэдуры, перадумовах і перспектывах увядзення медыяцыі ў крымінальны працэс Рэспублікі Беларусь.
У ходзе практычнай часткі лекцыі ўдзельнікі на аснове атрыманых ведаў пад кіраўніцтвам спікера змогуць самастойна распрацаваць асобныя аспекты мадэлі медыяцыі ў крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь і адпаведныя змены і дапаўненні ў заканадаўства.
Дата: 16 лістапада 2018 г.
Пачатак: 16.50.
Месца: Юрыдычны факультэт БДУ, вул. Ленінградская 8. Аўдыторыя 407.
Пытанні можна задаць з дапамогай e-mail:
Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, ЗАЯЎКУ
Мерапрыемства праводзіцца ў рамках праекта «Навуковы мікрафон БДУ», арганізатарам якога выступае Савет маладых вучоных БДУ.
«Навуковы мікрафон БДУ» з'яўляецца пляцоўкай для прадстаўлення вынікаў сваіх даследаванняў навукоўцамі ўніверсітэта, абмену думкамі з калегамі, атрымання зваротнай сувязі. Лекцыі праводзяцца таксама з мэтай папулярызацыі навукі сярод моладзі, асвятлення актуальных пытанняў, якія тычацца навукова-адукацыйнай, даследчай, тэхнічнай, інавацыйнай і сацыяльнай сфер.