Select your language

9 лістапада 2018 г. адбылася сустрэча намесніка генеральнага дырэктара СГА Алана Вулфа са студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ. Алан Вулф прачытаў лекцыю аб шматбаковай палітыцы СГА і тонкасцях знешняга гандлю ў існуючым геапалітычным кантэксце, а таксама адзначыў важнасць існавання адкрытых рынкаў і ўзнікаючых, дзякуючы гэтаму, плюсаў як для спажыўцоў, так і для вытворцаў. Алан Вулф падкрэсліў, што палітыка СГА ў развітых і развіваючыхся рэгіёнах мае сваю невялікую спецыфіку, аднак усе краіны-ўдзельніцы маюць роўныя магчымасці ў ажыццяўленні свайго патэнцыялу на сусветным рынку. Было закранута пытанне аб магчымым уступленні Рэспублікі Беларусь у арганізацыю, паколькі наша краіна, будучы паўнавартасным членам міжнароднай супольнасці, з'яўляецца канкурэнтаздольнай у многіх галінах. Самым важным, на думку Алана Вулфа, з'яўляецца захаванне назапашанага вопыту і дасягненняў і рэфармаванне і паляпшэнне свету для будучых пакаленняў.

Інфармацыя пра сустрэчу і тэкст лекцыі на сайце СГА

Таксама ў адрас дэкана ФМА БДУ В. Г. Шадурскага прыйшло пісьмо з падзякай ад Алана Вулфа:

"Dear Dean Shadursky,

 I very much enjoyed my visit with you and your students to discuss international relations and the multilateral trading system. Your students are an impressive and favorable reflection on the education they are receiving.

 Best regards,

 Alan Wolff "

Інфармацыя пра візіт на іншых парталах:

{gallery}2018/2018_11_09{/gallery}