Select your language

Запрашаем прыняць удзел у працы XII Міжнароднага студэнцкага навуковага форуму «Студэнцкая навуковая зіма ў Брэсце — 2018», які будзе праходзіць 20—21 снежня 2018 г. ва Установе адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт».

У адпаведнасці з рэгламентам форума, у складзе дэлегацыі павінен быць выкладчык універсітэта, які ўзначальвае групу студэнтаў і будзе ўдзельнічаць у працы секцый у якасці члена журы. Дадзены форум праводзіцца дванаццаты год і мае высокі рэйтынг сярод студэнтаў і выкладчыкаў шэрагу краін. На форум запрошаны і актыўна ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўніверсітэтаў Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана, Літвы, Малдовы.

У рамках форуму будзе праведзена абмеркаванне прапаноў дэлегацый аб магчымасці заключэння дамоваў аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі ў галіне навукова-даследчай работы студэнтаў і магістрантаў. Па пытаннях удзелу ў міжнародным форуме звяртацца па тэлефонах: тэл. +375 8-033-609-23-37, 375 33 6403024. Просім пацвердзіць удзел па электроннай пошце да 20.11.2018 года: dugal Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Інфармацыя пра дванаццаты міжнародны студэнцкі навуковы форум, а таксама матэрыялы форумаў за 2006—2017 гады на сайце ўніверсітэта www.bstu.by і сайце СНЭО «ЭКОМ» ecom.bstu.by. Сума арганізацыйнага ўзнеску складае 18 беларускіх рублёў.

ЗАПРАШЭННЕ