Паважаныя калегі! 13 лістапада 2018 года адбудзецца Нацыянальная навукова-практычная канферэнцыя «Агратурызм 2018: партнёрства і інавацыі». Арганізатарам канферэнцыі з'яўляюцца БГА «Адпачынак у вёсцы», ААТ «Белаграпрамбанк», кафедра міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ.
Асноўная мэта канферэнцыі — абмеркаванне лепшых міжнародных і беларускіх практык і перспектыў у сферы аграэкатурызму.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца даследчыкі і спецыялісты, якія вывучаюць працэсы развіцця сельскага турызму і экатурызму, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і спецыялісты-практыкі ў сферы турызму.
Месца правядзення канферэнцыі: Гатэль Marriott, г. Мінск, пр-т. Пераможцаў, 20
Больш падрабязная інфармацыя ТУТ