З 2016 г. у ДУА "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» выдаецца спецыялізаваны зборнік «Магістэрскі веснік». У рэдакцыйную калегію зборніка ўваходзяць правадзейныя члены, члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і вядучыя навукоўцы ВНУ рэспублікі. У зборніку на рускай, беларускай і англійскай мовах публікуюцца артыкулы магістрантаў і аспірантаў па наступных навуковых напрамках: біялагічныя, тэхнічныя, хімічныя, фізіка-матэматычныя і гуманітарныя навукі.
Інфармацыя аб зборніку размешчана на сайце Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (рэжым доступу: http://ipnk.basnet.by).
Запрашаем маладых навукоўцаў і магістрантаў прыняць удзел у фарміраванні зборніка 2018 года. Публікацыя ў зборніку бясплатная.
Тэрмін прадстаўлення артыкулаў — 23 лістапада.