Select your language

1 лістапада 2018 г. у рамках правядзення ў Мінску сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (МКБ), арганізатарамі якой выступілі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Сакратарыят МКБ, на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча з дэпутатам бундэстага ФРГ Нільсам Шмідам, які з'яўляецца спікерам парламенцкай групы СДПГ у камітэце па міжнародных справах. У 2011–2016 гг. ён займаў пасаду намесніка прэм'ер-міністра і міністра эканомікі і фінансаў у адной з найбуйнейшых федэральных зямель – Бадэн-Вюртэмберг. Нільс Шмід належыць да новага пакалення лідэраў германскіх сацыял-дэмакратаў, на якое сёння ўскладаюцца асаблівыя надзеі, звязаныя з пошукам новай палітычнай стратэгіі гэтай найстарэйшай партыі Германіі, ідэалогія якой шмат у чым легла ў аснову сучаснай мадэлі сацыяльна арыентаванай дзяржавы ў ФРГ. Прадстаўніка фракцыі СДПГ у бундэстагу суправаджаў амбасадар Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар.

У ходзе сустрэчы выкладчыкі і студэнты факультэта, якія прадстаўлялі спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", "Сусветная эканоміка», «Міжнароднае права», «Мытная справа», атрымалі магчымасць задаць Нільсу Шміду цэлы шэраг пытанняў, якія тычацца сучаснай унутранай і знешняй палітыкі ФРГ, германскай пазіцыі ў дачыненні да важнейшых міжнародных праблем, перспектыў развіцця адносін Беларусі з ЕС.

В. В. Фральцоў, доктар гістарычных навук, дацэнт

{gallery}2018/2018_11_01{/gallery}