Select your language

31 кастрычніка 2018 года група кітайскіх студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведала выставу «Мастацтва шакаладу» ў Нацыянальным гістарычным музеі РБ. Першакурснікі былі ўражаныя дзіўнымі шакаладнымі экспанатамі і кампазіцыямі. Аказалася, што шакалад – гэта не толькі салодкі і смачны прадукт, але і ўнікальны матэрыял, з якога можна ўзвесці Эйфелеву вежу ці зрабіць скульптурную кампазіцыю панд! Мноства памятных здымкаў, якія дапамогуць захаваць шакаладны смак надоўга, было зроблена ў той дзень.

Студэнты даведаліся мноства цікавых фактаў з гісторыі шакаладу, а таксама сакрэтаў стварэння ўнікальнай выставы, працэс арганізацыі якой заняў 4 месяцы. Для вырабу незвычайных экспанатаў спатрэбілася больш за 2500 кг сапраўднага шакаладу! Вытворчыя працэсы кантраляваліся лепшымі шакалатье Еўропы і Азіі, але самі аб'екты шакаладнага мастацтва былі выраблены ў Мінску.

Чжэнь Юйпу: «Мне спадабалася выстава "Мастацтва шакаладу". Асабліва мяне ўразілі туфлі на шпільках, сукенка і сумачкі з шакаладу. Думаю, многім дзяўчатам таксама спадабаліся гэтыя экспанаты. Я здзівілася, калі ўбачыла шакаладную панду, бо панда – гэта сімвал Кітая і наш нацыянальны скарб! Мне таксама запомніліся скульптуры пінгвінаў. Усе экспанаты выглядаюць вельмі рэалістычна! Шкада, што нам не ўдалося самім зрабіць што-небудзь з шакаладу. Калі такая магчымасць будзе ў наступны раз, мы б вельмі хацелі адчуць сябе ў ролі шакаладнага майстра! »

Хуан Шуцін: «Мне спадабалася выстава, таму што я люблю шакалад. Мяне асабліва ўразіў экспанат «панды з шакаладу». Аднак мне не спадабалася, што на выставе нельга было паспрабаваць шакалад!»

Ян Іхун: «Мне спадабалася выстава шоколадa, таму што я люблю прысмакі. Мяне асабліва ўразіў экспанат «Абедзенны стол», застаўлены мноствам шакаладных прадуктаў, якія вельмі падобныя на сапраўдныя. Яшчэ мне спадабаліся шахматы з шакаладу. Раней я гуляў у шахматы, калі быў маладым. І я заўважыў, што на шахматнай дошцы яны пераблыталі месцамі чорнага караля і каралеву! Гэтая выстава вельмі здзівіла мяне, так як раней я не ведаў, што з шакаладу можна зрабіць так шмат неверагодных рэчаў!»

{gallery}2018/2018_10_31{/gallery}