Select your language

29 кастрычніка 2018 г. БДУ запусціў у касмічную прастору уласны спадарожнік, аднак заваяванне космасу звязана не толькі з тэхнічным бокам пытання: "Міжнароднае касмічнае права" — ці задумваліся Вы калі-небудзь над тым, наколькі актуальна яго штодзённае ўжыванне, як у прыватнай, так і ў публічнай сферах? Наколькі запатрабаванымі з'яўляюцца спецыялісты ў гэтай галіне?

Спадарожнікавая сувязь, спадарожнікавае назіранне, тэлебачанне і прагноз надвор'я; міждзяржаўнае супрацоўніцтва ў сферы навуковых даследаванняў, штодня праводзяцца на МКС і за яе межамі; адказнасць за прычыненую касмічнай дзейнасцю шкоду — усё гэта патрабуе штодзённага прававога рэгулявання і суправаджэння. Прыватныя кампаніі з мільённымі актывамі ўжо сёння інвестуюць велізарныя грошы ў праграмы па здабычы рэсурсаў на нябесных целах, а тым часам прававыя рамкі такой дзейнасці застаюцца адным з найбольш дыскусійных міжнародна-прававых пытанняў. Хочаце пашыраць гарызонты сваёй юрыдычнай дзейнасці — тады мы чакаем Вас у першай Школе па міжнароднаму касмічнаму праву!

З вамі гатовы падзяліцца вопытам чэмпіёны Еўропы — 2018 па міжнароднаму касмічнаму праву, а таксама аўтары лепшай у свеце прававой аргументацыі — 2018 магістрантка кафедры міжнароднага права БДУ, нацыянальная кантактная асоба Кансультатыўнага савета касмічнага пакалення (Space Generation Advisory Council, SGAC) у Беларусі Дар'я Багдан і студэнтка 4 курса спецыяльнасці «міжнароднае права» Алена Лаўрэнава.

Запрашаем студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў БДУ (усіх спецыяльнасцяў)!

Рэгістрацыя да 8 лістапада  ТУТ.