Select your language

25 кастрычніка 2018 г. кафедра міжнародных адносін БДУ пры садзейнічанні Цэнтра еўразійскіх і еўрапейскіх даследаванняў правяла круглы стол: «Беларуска-расійскія адносіны на сучасным этапе: стан і перспектывы развіцця». На адкрыцці круглага стала з прывітальным словам да яго ўдзельнікаў звярнуўся дэкан факультэта міжнародных адносін В. Г. Шадурскі. У рамках круглага стала былі заслуханы даклады дацэнтаў кафедры міжнародных адносін А. В. Ціхамірава і Д. Л. Шавялёва, аспіранта Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі К. Д. Озімка. З вельмі змястоўнымі дакладамі выступілі суіскальнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў С. І. Шарамецьеў, які раней працаваў кіраўніком Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, а таксама загадчыца кафедры сусветнай эканомікі БДЭУ В. В. Ожыгіна. З расійскага боку даклады прадставілі намеснік дырэктара Інстытута праблем бяспекі СНД, прафесар міжнародна-прававога факультэта МГІМО (У) МЗС Расійскай Федэрацыі Г. В. Пятрова, а таксама намеснік дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы і кіравання арганізацыяй, дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі і сусветнай эканомікі Дзяржаўнага ўніверсітэта кіравання і па сумяшчальніцтве дацэнт Дэпартамента эканамічнай тэорыі Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі С. Б. Чарноў. Завочны ўдзел у круглым стале прынялі прарэктар Дзяржаўнага акадэмічнага ўніверсітэта гуманітарных навук (г. Масква) В. В. Сутырын і выканаўчы дырэктар агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў (г. Смаленск) О. А. Шаўчэнка. Актыўны ўдзел у дыскусіі прынялі дацэнты кафедры міжнародных адносін Б. А. Ганбараў і С. А. Лашкевіч, дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін А. А. Сямак. Вельмі важную ролю ў правядзенні навуковага мерапрыемства адыгралі вядучы лабарант кафедры міжнародных адносін Н. Г. Дзярноўская, а таксама студэнты І. А. Ананка, Р. Т. Гусейнаў, Л. А. Леўчык, Б. Э. Пятрашка, якія працавалі ў статусе валанцёраў .

Удзельнікі круглага стала сканцэнтравалі ўвагу на асобных аспектах узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў кантэксце еўразійскай інтэграцыі і трансфармацыі сучасных міжнародных адносін, ацанілі стан Саюзнай дзяржавы на сучасным этапе і перспектывы яго развіцця, разгледзелі асобныя аспекты палітыкі бяспекі Беларусі і Расіі. Яны адзначылі безальтэрнатыўнасьць беларуска-расійскай інтэграцыі і ўзаемную выгаду інтэграцыйнага працэсу, але пры гэтым звярнулі ўвагу на незавершанасць працэсу фарміравання Саюзнай дзяржавы, указаўшы на неабходнасць больш актыўнага выкарыстання магчымасцяў грамадскай дыпламатыі і механізмаў ЕАЭС у працэсе саюзнага будаўніцтва, далейшага ўдасканалення прававой базы міждзяржаўных зносін, больш цеснай каардынацыі ў барацьбе з ценявой эканомікай, павышэння эфектыўнасці ў барацьбе дзвюх дзяржаў з вонкавымі інфармацыйнымі пагрозамі і працы са СМІ і моладдзю на прыгранічных тэрыторыях, удасканалення транспартных зносін паміж Беларуссю і Расіяй. У заключнай частцы навуковай дыскусіі яе ўдзельнікі выказаліся ў падтрымку больш цеснай каардынацыі паміж беларускімі і расійскімі навукоўцамі, якія вывучаюць працэсы еўразійскай і беларуска-расійскай інтэграцыі. Навуковыя вынікі круглага стала знойдуць адлюстраванне ў зборніку матэрыялаў, які будзе выпушчаны па яго выніках.

{gallery}2018/2018_10_25_05{/gallery}