Select your language

Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый – важнае міжнароднае свята, якое штогод адзначаецца 24-га кастрычніка. З гэтай нагоды чарговае пасяджэнне дыскусійнага клуба Debate on FIRe (кіраўнік – старэйшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, магістр адукацыі С. В. Салаўёва) кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў было прысвечана абмеркаванню дзейнасці ААН. Па традыцыі, уступная частка мерапрыемства ўключала лексічную працу над тэматычным гласарыем і віктарыну аб дзейнасці ААН. Далей студэнты прынялі ўдзел у абмеркаванні актуальнага відэа аб мэтах ўстойлівага развіцця арганізацыі на перыяд да 2030-га года.

У другой частцы пасяджэння адбыліся дэбаты паміж дасведчанымі ўдзельнікамі дыскусійнага клуба, студэнткамі 3-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Ганнай Богуш, Ганнай Алымавай і Алінай Васільчанка з боку сцвярджэння, а таксама Яўгеніяй Карлаўскай, Вікторыяй Прыход і Таццянай Шэляпень з боку адмаўлення. У ходзе дэбатаў іх актыўныя ўдзельнікі абмеркавалі як відавочныя дасягненні ААН, так і глабальныя выклікі, якія стаяць перад арганізацыяй. Па выніках галасавання гледачоў лепшым спікерам ад каманды сцвярджэння была прызнана Ганна Богуш, а ад каманды адмаўлення – Таццяна Шэляпень. Прывядзём меркаванні студэнтаў аб праведзеным мерапрыемстве.

«Тэма ААН важная для студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права", таму папрацаваць над новай прафесійнай лексікай такім чынам было вельмі карысна. Удзел у дэбатах дае магчымасць атрымаць вопыт, уменне абараняць сваю пазіцыю" (Ганна Алымава, 3-і курс спецыяльнасці "Міжнароднае права").

«Гэта было цікава і месцамі нават занадта эмацыйна. Менавіта таму і цікава. Удзельнікі былі падрыхтаванымі спікерамі, якія ярка і жыва парыравалі адзін аднаму. Такія мерапрыемствы падымаюць камандны дух і развіваюць крытычнае мысленне» (Кацярына Мазжухіна, 3-і курс спецыяльнасці "Міжнароднае права").

«Было вельмі цікава, асабліва для будучай прафесіі. Самым цікавым ва ўсім мерапрыемстве былі дэбаты, якія спрыяюць не толькі прафесійнаму, але і асобаснаму росту» (Таццяна Шэляпень, 3-і курс спецыяльнасці "Міжнароднае права").

"Паседжаньне дыскусійнага клуба прайшло ў вельмі жывой і прыемнай атмасферы. Гэтае мерапрыемства было карысным і пазнавальным для ўсіх прысутных. Эфектыўнасць работы ААН – досыць актуальная тэма, і пасля таго як выслухаў аргументы двух каманд у дэбатах, кожны з нас змог зрабіць для сябе нейкія высновы» (Паліна Вярыга, 3-і курс спецыяльнасці "Міжнароднае права").

{gallery}2018/2018_10_25_04{/gallery}