Select your language

25 кастрычніка на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў, якія вывучаюць французскую мову, з ганаровым віцэ-консулам Беларусі ў г. Біярыцы Патрыкам Дурсам, які наведаў нашу краіну ў рамках V-га беларуска-французскага бізнес-форуму, які праходзіць у Мінску 25—26 кастрычніка 2018 г.

Падчас сустрэчы, якая прайшла ў фармаце "круглага стала", спадар Дурс распавёў пра свае ганаровыя абавязкі, да выканання якіх ён прыступіў 4 кастрычніка 2018 г. Абмяркоўваўся высокі эканамічны і турыстычны патэнцыял Беларусі, а таксама важнасць развіцця культурных сувязей паміж дзвюма краінамі.

У ходзе абмену думкамі па розных пытаннях — пачынаючы з асобы Напалеона вачыма французаў да палітычных падзей сучаснасці — спадаром Дурсам была адзначана жывая цікавасць студэнтаў і высокае валоданне французскай мовай. 

{gallery}2018/2018_10_25{/gallery}