25 кастрычніка ў рамках дысцыпліны «Эканоміка замежных краін» адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» і 4 курса спецыяльнасці "Эканоміка" з Vice Country General General Manager "Bel Huawei Technologies LLC" Shan Fuyi (Шань Фуі).
У ходзе сустрэчы Шань Фуі выступіў з лекцыяй на тэму "ICT Innovation in Belarus — Bel Huawei Technologies LLC". Студэнты азнаёміліся з сусветнымі тэндэнцыямі развіцця сектара ІКТ, інавацыйнай стратэгіяй кампаніі. Абмеркавалі перспектывы развіцця кітайскай эканомікі і ўплыў пратэкцыянісцкай палітыкі Д. Трампа на кітайскую эканоміку, а таксама магчымасці супрацоўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь, у тым ліку запуск 5G на тэрыторыі краіны. Асаблівую ўвага лектар надаў асаблівасцям карпаратыўнай культуры кампаніі Huawei.
Дэканат факультэта і кафедра міжнародных эканамічных адносін дзякуе Vice Country General General Manager "Bel Huawei Technologies LLC" Shan Fuyi за супрацоўніцтва.
{gallery}2018/2018_10_25_02{/gallery}