Віншуем студэнтку другога курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Лізавету Дондыш, якая заняла трэцяе месца ў Алімпіядзе па італьянскай мове
Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 80 студэнтаў, якія прадставілі БДУ, БДПУ, БДЭУ і МДЛУ.
Першая Мінская Алімпіяда па італьянскай мове праводзілася ў рамках XVIII Тыдня італьянскай мовы ў свеце з 12 па 22 кастрычніка і ўключала два туры. У першым было прадугледжана выкананне пісьмовага тэсту на веданне мовы і культуры Італіі. У другім туры ўдзельнікі выканалі заданне на разуменне тэксту і відэа на італьянскай мове.
Узнагароджанне пераможцаў адбылося 25 кастрычніка. Дыпломы ўручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Марыё Джорджа Стэфана Бальдзі.
Арганізатарам алімпіяды выступіў філалагічны факультэт БДУ. Плануецца, што лінгвістычнае спаборніцтва будзе праводзіцца штогод.