Select your language

24.10.2018 г. адбылася вельмі цікавая сустрэча з дэканам ФМА В. Г. Шадурскім і намеснікам дэкана па выхаваўчай працы С.В. Карэліным. На дадзенае мерапрыемства прыйшлі студэнты ФМА розных курсаў і спецыяльнасцяў.
У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў маладзевай грамадска-палітычнай арганізацыі ВЛКСМ, створанай на першым Усерасійскім з'ездзе саюзаў рабочай і сялянскай моладзі ў 1918 г. Менавіта да гэтай падзеі і была прымеркавана сённяшняя сустрэча з дэканам ФМА.

Шадурскі В. Г. у мінулым – член ВЛКСМ. Як чалавек, які бачыў гэтую арганізацыю знутры, Віктар Генадзьевіч распавёў пра жыццё гэтай арганізацыі і яе членаў, а таксама проста пра жыццё простага студэнта ў часы яго маладосці. Удзельнікам сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя з яшчэ чорна-белых фотаздымкаў, якія былі зроблены ў часы юнацтва дэкана. Праглядаючы дадзеныя здымкі, студэнты мелі магчымасць глыбей акунуцца ў атмасферу тых савецкіх гадоў.

Дзякуй усім, хто сёння прыйшоў. Будзем рады бачыць вас зноў!

Ульяна Бычкова, сакратар ПА БРСМ ФМА

 

{gallery}2018/2018_10_24{/gallery}