У той час, калі ўсе гарады і весі закруціліся ў руціне і вырашэнні паўсядзённых спраў, у Карэі адсвяткавалі важнае нацыянальнае свята — 572-ы дзень Хангыля. Гэтая дата вядомая як дзень карэйскага пісьменства. Восенню 1446 года па ўказе Караля Сяджона быў уведзены алфавіт, які і атрымаў назву Хангыль.
У гонар дадзенага нямалаважнага свята Клуб карэйскага мовы і культуры імя Караля Сяджона ФМА БДУ арганізаваў мерапрыемства, у аснову якога лягло навучанне моладзі, зацікаўленай у карэйскай мове, каліграфіі. У гэтым мерапрыемстве бралі ўдзел члены клуба і студэнты першага курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства», якія вывучаюць карэйскую мову.
З асновамі каліграфіі ўдзельнікаў клуба пазнаёміла спецыяліст з Паўднёвай Карэі, якая расказала аб прынцыпах, асаблівасцях і тонкасцях карэйскай каліграфіі. Пасля невялікай прэзентацыі ўдзельнікам была прадстаўлена магчымасць на практыцы адчуць прынцыпы каліграфіі і прадэманстраваць свае фантазію і творчыя магчымасці. Кожнаму, хто прымаў удзел у мерапрыемстве, было прадастаўлена усё неабходнае для пісьма: пэндзаль, папера, чорная туш з акварэльнымі фарбамі і невялікае палатно для выніковай працы. Падчас практыкі наша карэйская госця па магчымасці старалася дапамагчы кожнаму знайсці свой уласны стыль і праявіць фантазію ў малюнку слоў. Уся прэзентацыя вялася на карэйскай i англiйскай мовах, што, несумненна, з'яўляецца добрай лінгвістычнай практыкай. Па выніку занятка кожны ўдзельнік падрыхтаваў уласную індывідуальную працу, выкананую ў традыцыях карэйскай каліграфіі. Усе гэтыя працы і сталі экспанатамі выставы, што знаходзіцца на шостым паверсе факультэта міжнародных адносін БДУ. Кожны можа паглядзець на каларытны стэнд і ўбачыць карэйскую каліграфію ва ўсёй разнастайнасці.
Аўтар тэксту: Радзімушкіна Анастасія, 1 курс спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства"
Фотаздымкі: Радзімушкіна Анастасія, Пяхота Аляксандра, 1 курс спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства"
{gallery}2018/2018_10_22{/gallery}