Select your language

З 13 па 14 кастрычніка ў рамках праекта Форум маладых лідэраў ФМА пры падтрымцы рэгіянальнага Прадстаўніцтвы фонду ім. Фрыдрыха Эберта была праведзена восеньская школа мадэлявання.

На працягу двухдзённага воркшопа пад працоўнай назвай «Belarus 2030 – ascenarioexercise» пад кіраўніцтвам вопытнага трэнера з Германіі студэнты нашага факультэта сумесна з групай нямецкіх студэнтаў пазнаёміліся з методыкай мадэлявання сцэнарыяў, шырока прымяняемых у праектным менеджменце пры распрацоўцы стратэгічнага планавання. Рабочай мовай мерапрыемства была англійская.

Прадуктыўная сумесная праца, падмацаваная рашэннем рэальнага кейса, дапамагла ўдзельнікам выпрацаваць лагічную паслядоўнасць этапаў напісання сцэнарыяў, улічваючы ключавыя фактары і рухаючыя сілы, якія вызначаюць магчымасць таго ці іншага развіцця. Вынікам дынамічнай дыскусіі і працы ў міні-групах удзельнікаў праекта сталі чатыры розных сцэнарыя, якія вар'іруюцца па ступені негатыўнага і пазітыўнага развіцця.

Важна адзначыць сумесную працу прадстаўнікоў дзвюх краін, якія ў ходзе работы семінара ў змешаных групах павінны былі генераваць, абмяркоўваць і потым разам прадстаўляць свае ідэі. Гэта дало магчымасць пазнаць, якое ўяўленне пра Беларусь ужо маюць нямецкія ўдзельнікі, развеяць некаторыя стэрэатыпы і абмяняцца меркаваннямі па многіх ключавых пытаннях сучаснага развіцця ў свеце ў цэлым.

Алена Дудкова, студэнтка 3 курс спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" 

{gallery}2018/2018_10_14{/gallery}