Select your language

5 кастрычніка 2018 г. на факультэце міжнародных адносін адбылося ўрачыстае пасяджэнне кафедры міжнароднага турызму з нагоды 20-годдзя з дня ўтварэння. (Кафедра была створана ў 1998 годзе). У пачатку ўрачыстага пасяджэння філіял кафедры і БГА «Адпачынак у вёсцы» арганізавалі сустрэчу маладых кіраўнікоў аграсядзібаў рэспублікі са студэнтамі аддзялення.

У святочным мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар Генадзьевіч Шадурскі, а таксама першы дэкан факультэта Аляксандр Віктаравіч Шарапа.

Ад імя рэктарата БДУ кафедру з юбілеем павіншаваў прарэктар Сяргей Мікалаевіч Ходзін і начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыйнай дзейнасці Алена Анатольеўна Дастанка.

Дырэктар Дэпартамента па турызме Андрэй Леанідавіч Моўчан перадаў віншаванні Міністэрства спорту і турызму і зачытаў Падзяку Міністэрства.

Павіншаваць кафедру з юбілеем прыйшлі і загадчыкі кафедраў факультэта міжнародных адносін.

Знайшлі магчымасць прыйсці і павіншаваць калектыў кафедры міжнароднага турызму прадстаўнікі рэальнага сектара, працадаўцы – дырэктар ТДА «Віаполь» Галіна Рамуальдаўна Патаева, Ганаровы консул Тайланда ў Рэспубліцы Беларусь, заснавальнік ТАА «Топ Тур» Іван Іосіфавіч Чура, дырэктар выдавецтва «Чатыры Чвэрці» Ліліяна Фёдараўна Анцух , уладальнікі аграсядзібаў і многія іншыя.

На ўрачыстым пасяджэнні выступілі таксама і замежныя госці: генеральны менеджэр гатэля DoubleTree by Hilton Minsk Роджэр ван Зантен, менеджэр па навучанні Аляксей Калейчык.

Прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве выпускнікі кафедры і студэнты.

Заканчэнне свята адзначылася канцэртам, праведзеным сіламі студэнцкага мастацкага калектыву кафедры.

У фае 5 паверха корпуса ФМА прадстаўлены 2 фотавыставы. Адна з іх – фотагісторыя кафедры. Другая – фотавыстава «Гасціннасць– гэта ...», аўтарскі праект старэйшага выкладчыка кафедры міжнароднага турызму Вікторыі Міхайлаўны Дзядок, арганізаваны сумесна са старэйшым выкладчыкам кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Аленай Міхайлаўнай Мядзведзевай пры падтрымцы гатэля DoubleTree by Hilton Minsk Hotel і салона прыгажосці «Олівер» і з ўдзелам студэнтаў кафедры.

12 кастрычніка адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сучасныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага турызму ў свеце і Рэспубліцы Беларусь ва ўмовах глабалізацыі», прысвечаная 20-годдзю заснавання кафедры міжнароднага турызму.

На сайце турыстычнага парталу Holiday.by размешчаны матэрыялы, прысвечаныя юбілею кафедры (дзякуем Андрэю Барашка): 

  1. https://www.holiday.by/blog/36980
  2. https://www.holiday.by/blog/36998

{gallery}2018/2018_10_05{/gallery}