Select your language

18.10.2018 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся Адзіны дзень інфармавання, у якім удзельнічалі адміністрацыя факультэта, прафесарска-выкладчыцкі склад, прадстаўнікі студэнцкага самакіравання, а таксама прарэктар па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічным развіцці М. Б. Чарапеннікаў.

Тэма мерапрыемства – захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Падчас свайго выступу дэкан факультэта В. Г. Шадурскі пазначыў гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі, падкрэсліў важнасць захавання і развіцця беларускай мовы і культуры, а таксама процідзеяння экстрэмізму і ксенафобіі.

У ходзе адкрытай дыскусіі ўдзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі адносна мер па папулярызацыі нацыянальнай культуры. У прыватнасці, прадстаўнікамі студэнцкіх арганізацый факультэта былі ўнесены прапановы па правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Году Малой Радзімы.

Акрамя абмеркавання асноўнай тэмы сходу прарэктар М. Б. Чарапеннікаў адказаў на актуальныя пытанні, якія тычацца матэрыяльна-тэхнічнага развіцця БДУ.

{gallery}2018/2018_10_18{/gallery}