Select your language

17 кастрычніка 2018 года замежныя стажоры факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Студэнты з цікавасцю слухалі экскурсавода, пазнаёміліся з планам будынка, прайшлі па двух паверхах, задавалі шмат пытанняў. Замежных слухачоў уразілі манументальнасць і фундаментальнасць будынка, яго арыгінальнасць. Яны з задавальненнем сфатаграфаваліся ля галоўнага ўваходу, які сімвалічна выкананы ў выглядзе раскрытай кнігі з выявамі на тэму развіцця сусветнай і славянскай пісьменнасці. Таксама студэнты змаглі прачытаць словы з Бібліі Францыска Скарыны "Каб быў дасканалым Божы чалавек" на сваіх родных мовах. Стажоры паглядзелі карціны беларускіх мастакоў, велізарнае ўражанне на іх аказаў алфавітны каталог друкаваных выданняў бібліятэкі. А від на Мінск з назіральнай пляцоўкі не пакінуў абыякавым нікога.

{gallery}2018/2018_10_17_02{/gallery}