Паважаныя калегі! Прафбюро ФМА запрашае працаўнікоў ФМА - членаў прафсаюзнага камітэта 27.10.2018 прыняць удзел у займальным экскурсійным падарожжы «Сакральнае дойлідства Белай Русі» па маршруце Мінск – Глыбокае – Мосар – Будслаў – Мінск.
Агульны кошт тура на аднаго чалавека складае 40 рублёў, з іх супрацоўнік аплачвае 20 руб. Больш падрабязная інфармацыя ёсць у вашых структурных падраздзяленнях.
Запісацца можна па тэлефоне 209-50-30. Тэрміны — да 20 кастрычніка.
Не страцьце магчымасць правесці выходны ў добрай кампаніі і дакрануцца да гісторыі нашай краіны!