Select your language

Студэнты нашага факультэта (спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» і «Міжнародныя адносіны» кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў) прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных беларускім Таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

16 кастрычніка 2018 г. у Доме дружбы адбылася літаратурная вечарына, прысвечаны жыццю і творчасці выдатнага амерыканскага пісьменніка і паэта Эдгара Алана По. На вечарыне гучалі выдатныя вершы і песні на словы Эдгара По на англійскай і рускай мовах. У дадзеным мерапрыемстве прымала ўдзел Павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Джэніфер Мур, якая прымала актыўны ўдзел у вечары паэзіі. Яна прачытала вершы Эдгара Алана По на мове арыгіналу. Таксама прагучалі вядомыя вершы гэтага выдатнага пісьменніка і паэта: "Dreams", "Dream in a dream", "Annabel Lee" у выкананні студэнтаў Сано Кенто — 4 курс МА, Хуан Білей — 4 курс МА, Вікторыі Сцепанюк — 3 курс ЛСВ, Васецкой Вольгі — 3 курс ЛСВ, Русалоўскай Юліі — 2 курс ЛСВ.

Спадарыня Джэніфер Мур падзякавала студэнтам факультэта міжнародных адносін за выдатнае веданне паэзіі Эдгара Алана По і пажадала поспехаў у вучобе і далейшых сумесных праектаў у галіне літаратуры і культуры. 

{gallery}2018/2018_10_16{/gallery}