12 кастрычніка 2018 г. адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сучасныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага турызму ў свеце і Рэспубліцы Беларусь ва ўмовах глабалізацыі", прысвечаная 20-годдзю заснавання кафедры міжнароднага турызму.
Арганізатарам канферэнцыі з'явілася кафедра міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ. Агульная колькасць удзельнікаў склала звыш 70 чалавек.
Асноўнай мэтай канферэнцыі стала абагульненне міжнароднага і нацыянальнага вопыту практычна арыентаваных даследаванняў развіцця індустрыі турызму. Важнымі вынікамі працы канферэнцыі з'яўляюцца абмен досведам і падтрыманне кантактаў паміж прафесарска-выкладчыцкім складам профільных вышэйшых навучальных устаноў, дзе вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў у сферы турызму, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання і кіраўнікамі вядучых турысцкіх кампаній Рэспублікі Беларусь. У ходзе дыскусій, якія прайшлі ў рамках работы пленарнага і секцыйных пасяджэнняў канферэнцыі быў узняты шэраг актуальных пытанняў развіцця турысцкага комплексу краіны.
Канферэнцыю адкрыла намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт В. Ф. Малашэнкава, якая адзначыла ў сваім выступе навуковую і практычную значнасць падобных мерапрыемстваў, а таксама высока ацаніла ўклад калектыву кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін у падрыхтоўку спецыялістаў у сферы турызму і правядзенні профільных даследаванняў.
На пленарным пасяджэнні канферэнцыі прагучалі даклады загадчыка кафедры міжнароднага турызму, доктара гістарычных навук, дацэнта Л. М. Гайдукевіча — «20 гадоў падрыхтоўкі кадраў на кафедры міжнароднага турызму: стан і перспектывы развіцця»; дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. Л. Моўчана — «Аб планаваных зменах заканадаўства аб турызме Рэспублікі Беларусь»; дырэктара турысцкай кампаніі «Вакол свету» М. В. Кандрашовай — «MICE турызм у Рэспубліцы Беларусь: перспектывы і праблемы развіцця»; кіраўніка аддзела па працы з валанцёрамі, культурным і адукацыйным праграмам фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» Н. А. Анісавец — "Роля валанцёрскага руху ў арганізацыі масавых падзейны мерапрыемстваў». З дакладам «Праблемы і тэндэнцыі развіцця ўязнога турызму ў Рэспубліцы Беларусь» выступіла намеснік дырэктара турысцкай кампаніі «Віаполь», кандыдат гістарычных навук Я. В. Церахава.
У адпаведнасці з рэгламентам канферэнцыі абмеркаванне вялося ў рамках працы трох секцый: "Сучасныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага турызму», «Фактары канкурэнтаздольнасці турысцкага комплексу Рэспублікі Беларусь», «Сучасныя падыходы да вывучэння ролі турызму ў эканоміцы краін і рэгіёнаў».
У ходзе секцыйных пасяджэнняў сумесна з выступамі выкладчыкаў кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін прагучалі даклады прадстаўнікоў шэрагу ВНУ краіны (Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА", Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім. П. В. Сухога, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. С. Пушкіна), а таксама З Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах (Рэспубліка Польшча). Грамадскія аб'яднанні былі прадстаўлены БГА «Адпачынак у вёсцы».
У завочным фармаце ў канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі з Польшчы, Германіі, Славакіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Украіны. У тым ліку прадстаўнікі ўніверсітэта ім. Мацея Бела (Славакія), Інстытута геаграфіі і рэгіянальных даследаванняў Паморскай Акадэміі (Рэспубліка Польшча), Ulster University (Вялікабрытанія), Міжнароднай школы менеджменту (Германія), Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Крымскага федэральнага ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага, Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і турызму.
Па выніках канферэнцыі будуць падрыхтаваны практычныя рэкамендацыі па развіцці нацыянальнага турысцкага комплексу і накіраваны ў Дэпартамент па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Па выніках форуму вядзецца падрыхтоўка электроннага і друкаванага зборніка матэрыялаў канферэнцыі.
{gallery}2018/2018_10_12{/gallery}