16 кастрычніка ў рамках дысцыпліны «Практыка міжнароднага бізнесу» прайшла сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» з патэнтным павераным, кіраўніком партнёрам ТАА «БелБрэнд Кансалт» Валянцінам Рачкоўскім, які прачытаў лекцыю «Асаблівасці абароны IT-прадуктаў».
У сваёй лекцыі Валянцін Рачкоўскі спыніўся на асноўных элементах абароны IT-прадукта, уключаючы даступныя інструменты абароны імя праекта, пераважныя бакі і недахопы аўтарска-прававога фармату для абароны ад запазычаняўі арыгінальных рашэнняў, выражаных праграмнымі сродкамі, а таксама магчымасці патэнтнай аховы для іх абароны.
Традыцыйна дыскусійным з'яўляецца пытанне патэнтавання кампутарных праграм. Таму асобная ўвага была ўдзелена адрозненню існуючых падыходаў краін да патэнтавання праграмных прадуктаў у якасці вынаходак і на прыкладах канкрэтных патэнтаў прадэманстравана, як пры патэнтаванні IT-прадукта могуць пераадольвацца ўстаноўленыя ў заканадаўстве фармальныя абмежаванні.
Ад імя студэнтаў, выкладчыкаў кафедры і дэканату выказваем вялікую ўдзячнасць Валянціну Уладзіміравічу за прафесійныя адказы.
{gallery}2018/2018_10_16_02{/gallery}