Select your language

11 кастрычніка 2018 г. адбыліся першыя ў гісторыі БДУ гонкі з перашкодамі BSU RACE 2018: Шчомысліцатрейл. Арганізатары – ФСК, ФРФ і КТ, БІЯ, КФВіС БДУ, прафсаюзны камітэт студэнтаў БДУ. Зборная каманда ФМА «BallsofSteel» атрымала складаную, але заслужаную перамогу.

У склад каманды ўвайшлі студэнты першага курса спецыяльнасці «Мытная справа» Максім Брыцько, Раман Лук'янаў, Дзмітрый Падрэз, Мікіта Харланчук, Дзмітрый Цвірко, Эдуард Сіманенка; студэнтка другога курса спецыяльнасці «Міжнародны турызм», капітан каманды Ульяна Масалава; студэнт трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа» Аляксандр Міхееў і студэнт чацвёртага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Уладзіслаў Кароўкін. Арганізатарам каманды і прадстаўніком ППС на гонках стала Вольга Юр'еўна Шыманская, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, член спартыўна-масавай камісіі БДУ.

Удзельнікі пераадолелі дыстанцыю каля 4 кіламетраў з рознымі перашкодамі (агністая сцяна, павуціна, бярвенні, змейка, фантан і многія іншыя) за 26 хвілін 50 секунд, паказаўшы лепшы вынік сярод 17прымаўшых ўдзел у забегу каманд. Самыя хвалюючыя хвіліны чакання і мы пераможцы! У ФМА пераходны кубак чэмпіёнаў BSU RACE і памятныя медалі з лагатыпам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Падчас спаборніцтваў выкарыстоўвалася чыпавая сістэма хранаметражу, дзякуючы якой вынікі ўдзельнікаў былі хутка і дакладна адлюстраваны ў вольным доступе. Згодна з пратаколам, другое месца з невялікім адрывам заняла зборная каманда арыенціроўшчыкі БДУ Orienteering Team, а трэцяе месца  каманда студэнтаў - сацыяльных псіхолагаў ФФСН.

Віншуем каманду з заслужанай перамогай і заклікаем студэнтаў і выкладчыкаў прымаць актыўны ўдзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах, якія служаць згуртаванню факультэта і прыносяць масу станоўчых эмоцый.

В. Ю. Шыманская, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў 

{gallery}2018/2018_10_11_02{/gallery}