У пачатку кастрычніка кіраўнік Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме» (ФМА БДУ) Наталля Барысенка-Кляпач сумесна са студэнткамі 4 курса Анастасіяй Глушаковай і Сафіяй Жывалкоўскай прынялі ўдзел у працы Сусветнага саміта па інклюзіўным турызме «Дзесцінацыі для ўсіх 2018», які праходзіў у Брусэлі (Бельгія) *. Каманда СНДЛ мае 3 гады вопыту сумеснай працы над праектамі па тэме турызму для людзей з асаблівымі патрэбамі, у тым ліку ў партнёрстве з ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю». Удзел у Саміце адкрыў перад намі магчымасці якаснага росту і супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі.
Акрамя непасрэднага ўдзелу ў рабоце Саміту, які дазволіў удзельнікам вывучыць перадавы замежны вопыт у галіне развіцця інклюзіўнага турызму, мы сустрэліся з патэнцыяльнымі партнёрамі. 29 верасня адбылася сустрэча з кіраўніком ініцыятывы Brussels for All Мігелем Геразам (Miguel Gerez). Спадар Гераз адказаў на цікавячыя нас пытанні, прадаставіў друкаваныя матэрыялы па пытаннях забеспячэння даступнасці будынкаў, а таксама выказаў згоду кансультаваць лабараторыю па пытаннях інфармацыйнай даступнасці турызму.
30 верасня была арганізавана сустрэча з дырэктарам арганізацыі Accessible Travel Netherlands Веранек Маат (Veroniek Maat), з якой кіраўнік СНДЛ знаёмая з 2016 года. У рамках сустрэчы абмяркоўваліся формы далейшага ўзаемадзеяння, адбываўся абмен назапашаным вопытам. Спадарыню Маат зацікавіў вопыт выкладання дысцыплін у галіне інклюзіўнага турызму, якога ў Нідэрландах пакуль няма. Таксама былі дасягнуты дамоўленасці аб далейшым супрацоўніцтве ў фармаце распрацоўкі сумесных праектаў.
У рамках работы Саміту 1 кастрычніка мы мелі гонар сустрэцца з выканаўчым дырэктарам Еўрапейскай сеткі інклюзіўнага турызму (ENAT) Айварам Амброузам (Ivor Ambrose). Зносіны аказалася выніковым.Спадар Амброуз прапанаваў кіраўніку СНДЛ Наталлі Барысенка-Кляпач стаць кантактнай персонай ENAT на тэрыторыі Беларусі. Таксама абмяркоўваліся магчымыя фарматы ўзаемадзеяння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з універсітэтамі, якія ўваходзяць у сетку. Спадар Амброуз прапанаваў арганізаваць працоўную групу з прадстаўнікоў універсітэтаў, якая б спецыялізавалася на даследчых і адукацыйных праектах. На сённяшні дзень вядзецца перапіска аб далейшых кроках у гэтым напрамку.
* Дадзеная паездка была прафінансавана Праграмай мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў MOST, якая фінансуецца ЕС.
{gallery}2018/2018_10_10{/gallery}