9 кастрычніка 2018 года на 2 курсе спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" прайшоў занятак па шведскай мове з удзелам лектара Шведскага Інстытута, выкладчыка МДЛУ Якаба Хільдзінга.
Занятак меў практычную накіраванасць: студэнты выступілі ў ролі гідаў па Беларусі, прадставіўшы свае праекты пра славутасці нашай краіны на шведскай мове. Падчас занятку студэнты таксама даведаліся пра славутасці шведскай правінцыі Даларна і абмеркавалі цікавячыя іх пытанні на тэму "Турызм" з носьбітам шведскай мовы.
{gallery}2018/2018_10_09{/gallery}