Select your language

6 кастрычніка 2018 г. на факультэце міжнародных адносін у рамках лекцый Марыны Бароўка па тэарэтычных асновах менеджменту адбылася сустрэча другакурснікаў спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» з Марынай Кандрашовай, дырэктарам турыстычнай кампаніі "Вакол свету".

Марына Кандрашова як прадстаўнік беларускага турбізнэсу падзялілася са студэнтамі сваім вопытам і прафесійнымі ведамі кіравання турыстычнай кампаніяй. Лекцыя была вельмі карыснай, бо студэнты ўжо цяпер вывучаюць асновы менеджменту: працэсы планавання, пабудовы арганізацыйнай структуры, кіравання персаналам, прыняцця рашэнняў і выбудоўвання камунікацый на розных узроўнях. У другакурснікаў была магчымасць даведацца з першых вуснаў, як функцыянуе турыстычная кампанія ў рэальнасці і чым гэта адрозніваецца ад тэорыі. Будучыя спецыялісты адкрылі для сябе нюансы працаўладкавання разам з найважнейшымі на сённяшні дзень патрабаваннямі да менеджэраў. Больш за тое, студэнты змаглі задаць любыя цікавячыя іх пытанні. Марына Кандрашова распавяла аб практыцы прымянення ведаў, атрыманых у працэсе навучання, і рэальных кейсах, з якімі ўсё часцей сутыкаюцца туркампаніі такога маштабу, як "Вакол свету". Таксама Марына пракаментавала, як змяніўся турбізнес ў Беларусі за апошнія 10 гадоў. Студэнтам было важна пачуць ад прафесіянала, які ўжо шмат гадоў у сферы турызму, якія якасці сапраўды цэняцца працадаўцамі і на што ў першую чаргу звяртаецца ўвага пры прыёме на працу.

{gallery}2018/2018_10_06{/gallery}