8 кастрычніка 2018 г. факультэт міжнародных адносін наведаў намеснік Генеральнага сакратара ААН, кіраўнік Контртэрарыстычнага ўпраўлення Уладзімір Іванавіч Варанкоў.
У. І. Варанкоў прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па пытаннях прадухілення і барацьбы з тэрарызмам, якая адбудзецца 9—10 кастрычніка. Арганізатар канферэнцыі — Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. На парадку дня канферэнцыі — пытанне аб супрацьдзеянні тэрарызму ў Інтэрнэце. Менавіта гэта праблема, у асноўным, абмяркоўвалася на сустрэчы са студэнтамі. У. І. Варанкоў адзначыў, што, паколькі метады барацьбы з тэрарызмам, па большай частцы, перамясціліся ў кіберпрастору, міжнароднай супольнасці зараз неабходна знайсці баланс паміж свабодай Інтэрнэту і процідзеяннем радыкалізму і экстрэмізму. Акрамя таго, В. І. Варанкоў асвятліў яшчэ адну важную задачу — працу з моладдзю. Згодна з агучанымі дадзенымі, большасць з завербаваных у тэрарыстычныя групоўкі — гэта маладыя людзі ва ўзросце 17—27 гадоў. Разам з тым, менавіта моладзь можа супрацьстаяць экстрэмісцкай ідэалогіі. Аднак, каб дамагчыся гэтага, трэба выкарыстоўваць неабходныя інструменты, галоўным з якіх з'яўляецца адукацыя. Бо, як казаў Нэльсан Мандэла, "адукацыя — гэта самая магутная зброя, з дапамогай якой можна змяніць свет».
Аўтар тэксту: Ірына Галубіч, 2 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права"
Фота: Віктар Радзівіноўскі (Прадстаўніцтва ААН у Беларусі)
{gallery}2018/2018_10_08{/gallery}