Select your language

З 2 па 4 кастрычніка ў г. Брэмене (Германія) у рамках Міжнароднага кангрэса астранаўтыкі прайшлі Міжнародныя раўнды конкурсу па касмічным праве ім. Манфрэда Лахса — самага прэстыжнага студэнцкага спаборніцтвы па міжнароднаму касмічнаму праву ў свеце.

Удзельнікамі міжнародных раўндаў конкурсаў сталі чатыры каманды, якія прадстаўляюць Еўропу, Азію, Афрыку і Паўночную Амерыку, кожная з якіх з'яўляецца чэмпіёнам рэгіянальных раўндаў ў сваёй частцы свету.

Каманда ФМА БДУ ў складзе Дар'і Багдан (магістрант кафедры міжнароднага права) і Алены Лаўрэнавай (студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"), якая атрымала перамогу ў Еўрапейскім раўндзе конкурсу, прадстаўляла на міжнародных раўндах Еўропу.

Пісьмовая пазіцыя каманды ФМА БДУ (і за істца, і за адказчыка) была прызнана лепшай у свеце і ўдастоена прыза Best memorials, пакінуўшы ззаду работы Універсітэта штата Луізіяна (ЗША), Юрыдычнай школы Symbiosis (Індыя), Універсітэта Прэторыі (ПАР). Яна будзе размешчана на сайце конкурсу і даступна для будучых каманд-удзельніц конкурсу ў якасці эталоннай.

Каманда ФМА БДУ стала паўфіналістам міжнародных раўндаў, саступіўшы ў паўфінале (у вусных раўндах) камандзе Універсітэта Прэторыі (ПАР), якая стала пераможцам конкурсу.

Для даведкі. Конкурс праходзіць з 1991 г. Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена на конкурсе ўпершыню. Усяго ў гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічала 62 каманды з усяго свету.

Арбітрамі фінальнага раўнда выступалі дзеючыя суддзі Міжнароднага суда ААН (на фота) : віцэ-прэзідэнт Суда Сюэ Ханьцінь (Кітай), суддзя Піцер Томка (Славакія), суддзя Кірыл Геваргян (Расія).

Каманду падрыхтавалі Кацярына Кузняцова, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права (трэнер каманды), і Таццяна Зінякова, выпускніца спецыяльнасці "Міжнароднае права" -2017 (асістэнт трэнера).

Віншуем дзяўчат з бліскучым вынікам!

{gallery}2018/2018_10_04{/gallery}