Select your language

30 і 31 кастрычніка 2018 г. у БДУ праводзіцца Дзень донара.

Месца правядзення — геаграфічны факультэт, к. 107, 116 (вул. Ленінградская, 16, 1-й паверх) з 10.00 да 13.00.

Да здачы крыві дапускаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, старэйшыя за 18 гадоў пры прад'яўленні пашпарта і ваеннага білета (для юнакоў).

Для студэнтаў і супрацоўнікаў, якія пражываюць і пастаянна зарэгістраваны ў Мінску, пры сабе мець выпіску з медыцынскай карты.

Донарам на месцы выплачваецца кампенсацыя ў памеры 21 рубля 37 капейкі + сняданак коштам 4 рублі 15 капеек і выдаецца даведка аб вызваленні ад заняткаў (работы) у дзень выканання донарскай функцыі.

Студэнты дзённай формы навучання, пры прадастаўленні адпаведнай даведкі факультэта, могуць адразу пасля здачы крыві на месцы атрымаць даплату ў памеры 21 рубля 37 капейкі незалежна ад бюджэтнай або платнай формы навучання. Для донараў, якія здаюць кроў на бязвыплатнай аснове, прадугледжаны памятныя сувеніры.

Жадаючым прыняць удзел у Дні донара неабходна запісацца ў дэканаце (к. 518) да 12 кастрычніка 2018 года да 16.00.