Select your language

У суботу, 29 верасня 2018 года, у кінатэатры «Піянер» першакурснікі спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права", якія вывучаюць шведскую мову, пазнаёміліся з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці вядомага шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана на выставе «Бергман: стужка часу», прымеркаванай да стагоддзя з дня нараджэння рэжысёра.

Пасля невялікай лекцыі, падрыхтаванай выкладчыкамі шведскай мовы, студэнты працягнулі знаёмства з асобай генія падчас прагляду дакументальнага фільма Яне Магнусана «Бергман», які адкрыў праект «Уікэнд з Бергманам» пры падтрымцы Шведскага інстытута і Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь. У рамках праекта будуць паказаны вядомыя кінастужкі рэжысёра.

Сакавец М. С., выкладчык кафедры германскіх моў

 

{gallery}2018/2018_09_29_03{/gallery}