За 2018 год каманды факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўжо паспяхова выступілі на чатырох міжнародных спаборніцтвах па міжнароднаму праву:
- нашы студэнты ўвайшлі ў топ 16 лепшых каманд на міжнародным раўндзе спаборніцтваў па медыя праву ім. Манро Прайса (Оксфард, Вялікабрытанія). У гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль 90 каманд з усяго свету!
- каманда факультэта прыняла ўдзел у 10-м Міжнародным конкурсе па правах чалавека ім. Нэльсана Мандэлы, прайшоўшы адбор з 166 каманд з усяго свету і патрапіўшы ў топ-40 каманд па пісьмовай пазіцыі, якія маюць магчымасць працягнуць удзел у вусных раўндах у Палацы Нацый – рэзідэнцыі ААН у г. Жэнева (Швейцарыя).
- упершыню студэнты факультэта прынялі ўдзел у Конкурсе па міжнародным крымінальным праве (Nuremberg Moot Court), фінальныя раўнды якога праходзяць у легендарнай «Зале 600» Нюрнбергскага Палаца юстыцыі, дзе ў перыяд 1945-1946 гг. праходзіў Нюрнбергскі працэс.
Cамая гучная перамога сезона – 2018 — на Міжнародным конкурсе па касмічнаму праву ім. Манфрэда Лахса. Упершыню прадставіўшы ўніверсітэт і краіну на дадзеным спаборніцтве, каманда ФМА заняла 1-е месца ў яго еўрапейскіх раўндах, гэта значыць абыграла ўсе вядучыя еўрапейскія ўніверсітэты! Цяпер магістрантка Дар'я Багдан і чацвёртакурсніца Алена Лаўрэнава прадставяць Еўропу на сусветным фінале, які пройдзе 2 і 4 кастрычніка ў г. Брэмене (Германія) ў рамках Міжнароднага кангрэса астранаўтыкі. Наша каманда прадставіць у Брэмене не толькі БДУ і нават не толькі Рэспубліку Беларусь. Наша каманда прадставіць Еўропу! (Удзел у сусветным фінале конкурсу прымаюць па 1-ай камандзе-прадстаўніцы ўсіх кантынентаў). Трэнер каманды — старшы выкладчык кафедры міжнароднага права К. Кузеняцова, памочнік трэнера — выпускніца спецыяльнасці "Міжнароднае права" ФМА Т. Зінякова.
Жадаем поспеху камандзе і падтрымаем нашых!
Факультэт міжнародных адносін выказвае падзяку тым, хто аказаў падтрымку камандам і зрабіў магчымым іх удзел у названых спаборніцтвах: Часоваму паверанаму ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Паўлу Мацукевічу, дырэктару прадстаўніцтва АТ «ВА« Машынаімпарт» у княстве Ліхтэнштэйн Андрэю Нажэскіну, Hotel Tor Жэнева, Цэнтру па правах чалавека ўніверсітэта Прэторыі, праграме MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts).
{gallery}2018/2018_10_02{/gallery}