Select your language

8 кастрычніка ў 16.00 (аўд. 520) кафедра міжнароднага права праводзіць сустрэчу з Андрэем Яршом партнёрам юрыдычнай кампаніі "Бэйкер Макензі» у Алматы. Тэма сустрэчы «Кар'ера ў International Law Field».

Андрэй Ёрш спецыялізуецца на вырашэнні спрэчак, у пытаннях інтэлектуальнай уласнасці і працоўнага права. Андрэй Ёрш таксама мае вялікі вопыт практыкі ў пытаннях фармацэўтыкі і аховы здароўя, карпаратыўным праве, пытаннях зліцця і паглынання, антыманапольным заканадаўстве і канкурэнтным праве.

Сяброўства ў прафесійных арганізацыях:

  • член рабочай групы па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі;
  • член рабочых груп па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці і фармацэўтычных кампаній Амерыканскай гандлёвай палаты ў Кaзахстане;
  • член рабочай групы па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці Міністэрства юстыцыі;
  • член кансультацыйнага камітэта па пытаннях чалавечых рэсурсаў Еўрапейскай Бізнес Асацыяцыі Казахстана;
  • член кансультацыйнага камітэта FMCG Еўрапейскай Бізнес Асацыяцыі Казахстана.
  • Андрэй Ёрш з'яўляецца арбітрам Міжнароднага арбітражнага суда пры Гандлёвай палаце Беларусі.

Андрэй Ёрш з'яўляецца аўтарам больш чым 100 артыкулаў па розных пытаннях заканадаўства Беларусі, Расіі і Казахстана. Спадар Ёрш удзельнічаў у дзейнасці рабочых груп па падрыхтоўцы новага закона Беларусі аб каштоўных паперах і змяненнях і дапаўненнях да дзейнага Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Для жадаючых прыняць удзел рэгістрацыя ТУТ