У канцы верасня калектыў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў прымаў доктара Дытэра Альфонса Весельса (Рурскі ўніверсітэт г. Бохум, ФРГ). Мэта візіту — працяг працы над сумесным адукацыйным праектам па стварэнні вучэбна-метадычных дапаможнікаў і тэрміналагічных слоўнікаў, прызначаных для ўдасканалення мовы прафесійнай дзейнасці (спецыяльнасці "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны").
Доктар Дытэр Альфонс Весельс (вядомы спецыяліст у галіне методыкі выкладання англійскай мовы, аўтар шматлікіх навучальных дапаможнікаў і слоўнікаў) на працягу многіх гадоў аказвае вучэбна-метадычную і навукова-метадычную дапамогу прафесарска-выкладчыцкаму складу кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў. Вытворчая моўная практыка, якая праводзіцца на кафедры, грунтуецца на навучальным модулі, распрацаваным у рамках выканання дадзенага сумеснага міжнароднага праекта. У рамках візіту доктар Д. Весельс правёў кансультацыі са студэнтамі спецыяльнасцяў "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны" па пытаннях прэзентацыі беларускіх кампаній. А для прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры быў арганізаваны навучальны семінар па ацэнцы дзелавой прэзентацыі і развіццю прафесійных камунікатыўных кампетэнцый.
Падрыхтаваны да друку вучэбна-метадычныя дапаможнікі па праблемах навакольнага асяроддзя (для другой ступені навучання) і матэрыялы па дзелавой камунікацыі (для першай ступені навучання), якія карэлююць з тэматыкай навучальных праграм, спрыяючы інтэнсіфікацыі навучальнага працэсу па навучанні студэнтаў і магістрантаў факультэта міжнародных адносін мове прафесійнай дзейнасці. Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва і жадаем доктару Д. Весельсу новых навуковых адкрыццяў, далейшых поспехаў і ўсяго самага добрага!
Калектыў кафедры выказвае падзяку рэктарату БДУ і дэканату ФМА за аказанне дапамогі ў арганізацыі візіту доктара Дытэра Альфонса Весельса (Рурскі ўніверсітэт г. Бохум, ФРГ) на ФМА.
{gallery}2018/2018_09_29_02{/gallery}