Select your language

29 верасня адбылася сустрэча выпускнікоў факультэта міжнародных адносін БДУ.

З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў дэкан факультэта В. Г Шадурскі. У сваім звароце ён выказаў падзяку ўсім выпускнікам, якія прыйшлі на сустрэчу, і распавёў аб апошніх навінах, звязаных з дзейнасцю факультэта міжнародных адносін.

Добрым падарункам для выпускнікоў стала выступленне студэнтаў 1-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якія прадставілі цікавы нумар, што за дзень да гэтага стаў пераможцамі на Капусніку ФМА.

Кульмінацыяй сустрэчы сталі стасункі выпускнікоў, у тым ліку на ўсіх выпускаючых кафедрах факультэта.

Выпускнікі выказалі зацікаўленасць у падтрыманні цесных сувязяў з факультэтам і гатоўнасць абмяркоўваць розныя варыянты ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Сустрэча пакінула шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

{gallery}2018/2018_09_29{/gallery}