У сераду, 26 верасня, амбасадар Аргенцінскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь, Рыкарда Лагорыа, выступіў перад студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ. Акрамя студэнтаў нашага факультэта, у сустрэчы прынялі ўдзел студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
У ходзе выступлення былі закрануты такія тэмы, як міжнародная інтэграцыя Аргенцінскай Рэспублікі, адносіны паміж Аргенцінай і Беларуссю, прыярытэты аргентынскага ўдзелу ў «Вялікай дваццатцы» і агульныя праблемы абедзвюх дзяржаў у эпоху глабалізацыі.
Рыкарда Лагорыа выказаў зацікаўленасць у правядзенні плённых навуковых абменаў паміж краінамі з патэнцыялам пашырэння супрацоўніцтва ў галіне навукі, аграпрамысловасці, гандлю, турызму і культуры.
Валерыя Лухверчык, 3 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права"

