Select your language

25 верасня ў рамках дысцыпліны «Практыка міжнароднага бізнэсу» адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» з генеральным дырэктарам і заснавальнікам кансалтынгавай кампаніі «Ізі Штандар» і СЕO Certchain Андрэем Цыганам.

Беларуская кампанія ТАА «Ізі Штандар», якая прадстаўляе кансалтынгавыя паслугі па атрыманні дазвольнай дакументацыі, запусціла стартап CertChain — сусветную блокчэйн сетку сертыфікацыі з дэцэнтралізаванай праверкай.

У ходзе сустрэчы Андрэй Цыган распавёў студэнтам, як ствараць новыя прадукты, якія змогуць паспяхова канкурыраваць на рынку, а таксама падзяліўся вопытам у стварэнні хутка развіваючай кампаніі. Асабліваю ўвагу спікер надаў таму, як правільна фармаваць спрыяльнае асяроддзе для развіцця ўласнага бізнесу, якія навыкі і ўменні для гэтага неабходныя. Таксама студэнты падрабязна даведаліся аб унутраных працэсах функцыянавання Certchain і атрымалі наглядны прыклад таго, як у Беларусі функцыянуе паспяховы бізнес-стартап.

Дэканат факультэта і кафедра міжнародных эканамічных адносін дзякуе генеральнаму дырэктару і заснавальніку кансалтынгавай кампаніі «Ізі Штандар» Андрэю Цыгану за супрацоўніцтва. 

{gallery}2018/2018_09_25{/gallery}