Штогод 20 верасня адзначаецца Дзень мытнай службы Рэспублікі Беларусь, якой у гэтым годзе спаўняецца 27 гадоў! Факультэт міжнародных адносін не першы год адзначае дадзеную падзею. 24 верасня студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў падрыхтавалі з гэтай нагоды святочную праграму на англійскай мове, па-сапраўднаму яркую, інфарматыўную і запамінальную.
У якасці ганаровых гасцей на свяце прысутнічалі загадчыца кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Святлана Аляксееўна Дубінка, загадчык кафедры мытнай справы Віктар Аляксандравіч Астрога, а таксама выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і кафедры мытнай справы.
Цёплыя віншавальныя словы адрасавала студэнтам Элізабэт Льюіс – выкладчык са Злучаных Штатаў Амерыкі, якая дапамагае студэнтам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў удасканальвацца ў навыках гутарковай і прафесійнай англійскай мовы.
Прыемна адзначыць пераемнасць пакаленняў: на свята былі запрошаны і старшакласнікі падшэфных сталічных гімназій у мэтах прафесійнай арыентацыі. Школьнікі змаглі далучыцца да цікавага і насычанага знамянальнымі падзеямі студэнцкага жыцця на ФМА і атрымаць ад студэнтаў і выкладчыкаў адказы на ўсе хвалюючыя пытанні.
Адметнай рысай праграмы стала своеасаблівае спаборніцтва паміж 5 камандамі студэнтаў-мытнікаў «Customs Officer's Day - Short Film Contest». За некалькі дзён да святочнага мерапрыемства ім было даручана зняць відэаролікі на мытную тэматыку. Па выніках галасавання журы, у склад якога ўвайшлі загадчыца кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, загадчык кафедры мытнай справы, а таксама выкладчыкі кафедраў, перамогу атрымалі студэнты 2 курса з гумарыстычным відэа аб нялёгкім вывучэнні англійскай мовы на спецыяльнасці «Мытная справа» (Хрысцюк Андрэй, Мазоль Артур, Бахар Дыяна, Плотка Вольга, Мішкавец Дар'я, Батура Іван). Журы ацаніла і іншыя відэаролікі. Так, у намінацыі «Крэатыўнасць" вызначыліся студэнты 3 курса з відэа аб жыцці студэнтаў-мытнікаў (Лагун Юлія, Кажура Наталля, Міцкевіч Паліна, Колтуноўскі Іван, Арцішэўская Аляксандра, Самец Юлія, Чарнова Ульяна, Гнуценка Аліна). Намінацыя «Прафесійныя навыкі» дасталася студэнткам 4 курса з відэа аб практычных аспектах будучай дзейнасці (Руднева Ксенія, Зайцава Вікторыя, Бурдыка Дар'я, Вягера Паліна); студэнты 2 курса з відэа ў фармаце інтэрв'ю (Качаноўскі Канстанцін, Калеснік Слава) і з ролікам аб навучальных дапаможніках (Лагуцька Святлана, Валочнік Дар'я, Казлова Паліна, Зайцава Ірына) былі лепшымі ў намінацыях «Інфарматыўнасць» і «Артыстычнасць». Гучныя апладысменты гледачоў яшчэ раз даказалі, што праведзеная праца прайшла нездарма і апынулася інфарматыўнай для кожнага госця мерапрыемства!
Неверагодная колькасць таленавітых студэнтаў-мытнікаў навучаюцца на факультэце! Студэнткі 2-га курсу Юлія Дзюбайла і 3-га курса Ганна Казак выступілі з англамоўнымі песнямі вядомых музыкаў: Three Days Grace ( "Never Too Late") і Ed Sheeran ( "Photograph").
Таксама прыемна адзначыць, што ўжо і новаспечаныя першакурснікі далучаюцца да слаўных традыцый факультэта і ўліваюцца ў дружны калектыў: з энергічным танцам выступілі Аліна Кандрацюк і Юлія Асіпчук.
Студэнткі 2-га курсу падрыхтавалі некалькі прэзентацый, якія тычацца мытнай справы. Карына Цецярукова і Марыя Іванова распавялі пра іх жыццё на 1-м курсе, а канкрэтна пра творчыя формах работы. Гэта і ўдзел у Каляднай вечарыне, выраб віншавальных калядных паштовак для выкладчыкаў і нават напісанне казак на мытную тэматыку! Юлія Барвінак і Ангеліна Грышына распавялі пра свой вопыт удзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі на 1-м курсе, адзначыўшы, што гэта неад'емная частка навучальнага працэсу.
Выкладчыкі, студэнты і госці свята таксама маглі атрымаць асалоду ад казкі студэнтаў 2-га курса «Speckled Hen», дзе яны паказалі свае веды англійскай мовы ў мытнай сферы з гумарыстычным акцэнтам.
У завяршэнні святочнай праграмы ўдзельнікі і госці зрабілі фатаздымкіі, якія доўга будуць нагадваць пра гэтую цёплую і душэўную атмасферу.
Юлія Самец, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
{gallery}2018/2018_09_20_03{/gallery}