Select your language

24 верасня адбылася сустрэча-знаёмства выкладчыкаў кафедры міжнародных эканамічных адносін і першакурснікаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка».

З прывітальным словам выступіла загадчык кафедры к.э.н., дацэнт Юрава Н. В. Старэйшы выкладчык Хмуровіч Л. В. падрыхтавала прэзентацыю кафедры, дзе былі адзначаны асноўныя этапы станаўлення кафедры, прадстаўлены ўвесь педагагічны склад, а таксама дасягненні ў вучэбнай і навуковай дзейнасці. Асаблівая ўвага была ўдзелена студэнцкай навуцы, Алімпіядам і конкурсам, што арганізоўвае кафедра. Першакурснікі даведаліся і пра традыцыі, якія ўжо склаліся на кафедры, а таксама змаглі задаць пытанні і пагутарыць з выкладчыкамі.

Кульмінацыяй сустрэчы стала прэзентацыя ўласнага лагатыпа спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», які быў спецыяльна распрацаваны да пачатку гэтага навучальнага года! Зараз можна казаць аб фарміраванні паўнавартаснага брэнда "Сусветная эканоміка на ФМА» — пра нас ведалі і раней, нам давяралі, наша рэпутацыя для многіх была гарантам якаснай адукацыі. А зараз нас будзе прасцей пазнаваць — побач з гербамі і лагатыпамі БДУ і ФМА з'явіўся і лагатып «Сусветнай эканомікі»!